Мясніковіч: Расія — наш стратэгічны партнёр. Адназначна

"Для нашага ўраду Расійская Федэрацыя — стратэгічны партнёр, гэта адназначна", — цытуе БЕЛТА Міхаіла Мясніковіча.

Уладзімір Пуцін выказаў удзячнасць Прэзідэнту і ўраду Беларусі за актыўную працу ў межах Мытнага саюза і па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы.

Мясніковіч адзначыў, што формы супрацоўніцтва гаспадарчых суб'ектаў састарэлі: "Трэба выходзіць на стварэнне буйных супольных кампаній, навукова-вытворчых карпарацый".

Пуцін адзначыў рост тавараабарачэння паміж краінамі: "За студзень-лістапад 2010 года яно практычна вярнулася на дакрызісны ўзровень".

Прэм'еры дамовіліся аб правядзенні чарговага паседжання Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў Мінску. Паводле Мясніковіча, назбіралася шмат пытанняў, вырашэнне якіх стала б прарывам у двухбаковых стасунках.

Аднак пакуль нічога не паведамляецца наконт вырашэння пытанняў, з якімі Мясніковіч прыехаў у Маскву, — пра коштавыя ўмовы паставак расійскіх энерганосьбітаў, а таксама пра крэдыты з фонду ЕўрАзЭС і на будаўніцтва беларускай АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі