Мясніковіч верыць у "інтэграцыйны" патэнцыял СНД

Такую думку выказаў сёння беларускі прэм'ер Міхаіл Мясніковіч ў часе сустрэчы з выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, перадае ІА REGNUM.

Мясніковіч адзначыў, што ў эпоху глабалізацыі "нам сам Госпад загадаў аб'ядноўваць намаганні". Пакуль жа "ў нас ствараюцца альтэрнатыўныя вытворчасці і тым самым фармуюць нездаровую канкурэнцыю, калі мы на рынках трэціх краінаў выступаем няўзгоднена".

Прэм'ер падкрэсліў, што Беларусь "аднолькава беражліва" ставіцца да інтэграцыйных праектаў ва ўсіх інтэграцыйных утварэннях — Саюзнай дзяржаве, Мытным саюзе, Адзінай эканамічнай прасторы або СНД. "Іншая справа, хуткасці розныя і глыбіня інтэграцыі розная", — растлумачыў Мясніковіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі