Мясніковіч выступіў за аптымізацыю інвестыцый
Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч паставіў задачу аптымізаваць структуру інвестыцый, што прыцягваюцца ў краіну.
Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе, якая праходзіла на базе РУП "СВА "Хімвалакно", перадае БЕЛТА.
Зараз у структуры інвестыцыйнага партфеля краіны ёсць не толькі вытворчыя аб'екты, але і сацыяльныя. Відаць, іх і меў на ўвазе прэм'ер, заяўляючы, што "ёсць рэчы, якія можна адкласці на пасля".
"Разам з тым інвестыцыі ў машыны, абсталяванне, што вызначае нашае далейшае развіццё, неабходна павялічваць", — падкрэсліў прэм'ер-міністр. "Інвестыцыі — гэта тое, што будзе працаваць на заўтра, што дасць дадатковую вартасць", — дадаў ён.