На наступным тыдні польская амбасада выедзе з памяшкання консульства
Але і гэта “новае” памяшканне будзе часовым — пакуль польскі бок не пабудуе сваёй амбасадзе новае памяшканне.
Размесціцца амбасада Польшчы ў Мінску на вуліцы Бядулі, але і гэта будзе часовы “прытулак”, распавёў падчас прэс-канферэнцыі амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка:
121114_szarepka3.mp3
“З панядзелка юрыдычным адрасам амбасады будзе — Бядулі,11. Як вы ведаеце, мы некалькі месяцаў вымушаныя былі працаваць у будынку консульскага аддзела на Крапоткіна — ён там будзе і надалей, застанецца. Да таго моманту, пакуль мы пабудуем у Мінску новы будынак амбасады. Мы да гэтага сур’ёзна рыхтуемся, але гэты працэс зойме чатыры гады, не менш".
Нагадаем, шмат гадоў польская амбасада месцілася ў будынку па вуліцы Румянцава. Але ў 2011 годзе польскі бок атрымаў папярэджанне, што арэнда працягнутая не будзе. І супрацоўнікі амбасады вымушаныя былі часова размясціцца ў памяшканні консульскага аддзела.
Тым не менш, за 10 месяцаў гэтага года супрацоўнікі аддзела здолелі выдаць беларусам 294 тысячы візаў. Амбасадар мяркуе, што да канца года колькасць дасягне 350 тысяч. Між тым, летась беларусы атрымалі 300 тысяч “польскіх” шэнгенаў.