На першым энергаблоку АЭС "Фукусіма-2" адбылося задымленне
Пасля праведзеных супрацоўнікамі АЭС супрацьпажарных мерапрыемстваў задымленне спынілася.
Задымленне ў машыннай залі першага энергаблока зафіксавана на японскай АЭС "Фукусіма-2", паведамляе са спасылкай на прадстаўнікоў кампаніі-аператара АЭС ТЕРСО агенцтва Кіодо.
Пра прычыны здарэння не паведамляецца, вядома толькі, што задымленне было зафіксавана ў раёне размеркавальнага электрычнага шчыта.