На рэпетыцыі парада адрэпетавалі нават прамову прэзідэнта (фота+відэа)

Позна ўвечары 30 чэрвеня ў Мінску прайшла генеральная рэпетыцыя парада на 3 ліпеня. На ёй было ўсё так, як павінна быць у нядзелю.

Нават стаялі турнікеты з міліцыянерамі і чалавекам у цывільным з відэакамерай, але без металашукальнікаў. А кіраўніку рэпетыцыі давялося “абазначыць” прамову прэзідэнта. Праўда, у яго выкананні яна прагучала вельмі скарочана: “Віншую ўсіх з Днём Незалежнасці!”. На гэта салдаты адказалі “ура”, непадалёк пальнулі пушкі і парад рушыў. Перад галоўнай трыбунай прайшлі салдаты і праехала вайсковая тэхніка, як сучасная, так і часоў вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі