Навошта студэнты-платнікі ідуць на размеркаванне?

120907 Martynovi4 Razmerkavanne.mp3

Колішні студэнт-платнік Дзяніс з фізічнага факультэта БДУ працуе па размеркаванні ў Аб'яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў “Сосны”. Як даведалася Еўрарадыё, размеркаваўся, бо… ратаваў жонку.

Дзяніс: “Мая жонка скончыла хімічны факультэт, яна малады спецыяліст. І ў іх туга з размеркаваннем. Яна не з горада, таму тых, хто прыехаў з перыферыі, адсылалі назад. Каб гэтага не адбылося, я размеркаваўся, і яе пакінулі тут, бо я стаў маладым спецыялістам”. “Мая жонка скончыла хімічны факультэт, яна малады спецыяліст. І ў іх туга з размеркаваннем. Яна не з горада, таму тых, хто прыехаў з перыферыі, адсылалі назад. Каб гэтага не адбылося, я размеркаваўся, і яе пакінулі тут, бо я стаў маладым спецыялістам”.

Заробак Дзяніса ўдвая меншы, чым абяцаныя дзяржавай 500 долараў. Сваю працу называе “нармальнай”. Чаго дзеля жонкі не зробіш….

Выпускніца філалагічнага факультэта мінскага Педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Аксана размеркавалася ў школу ў Нясвіж. Хоць і плаціла за вучобу, цяпер выкладае дзецям мову і літаратуру.

Аксана: “Мне хацелася адчуць, што такое быць маладым спецыялістам. Хацелася адчуць атмасферу. Да таго ж, у маладых спецыялістаў ёсць ільготы. Можна ўзяць ільготны крэдыт для… нейкіх патрэб. Можна стаць у чаргу па жыллё”.

Бо жылля у Аксаны пакуль няма, добра, што жыве побач у Нясвіжскім раёне.

Значыць, грэла магчымасць крэдыту.

Вольга пасля Факультэта філасофіі і сацыяльных навук размеркавалася ў прыватную фірму спецыялістам па маркетынгу. Камісія па размеркаванні была здзіўленая, калі размяркоўвала платніцу.

Вольга: “Мне гэта асабліва не трэба было. Але калі ты малады спецыяліст, то можна атрымаць ільготы, будаўніцтва жылля. Але я гэта не высвятляла. Я адна была такая на ўсю групу”. “Мне гэта асабліва не трэба было. Але калі ты малады спецыяліст, то можна атрымаць ільготы, будаўніцтва жылля. Але я гэта не высвятляла. Я адна была такая на ўсю групу”.

Каб адкупіцца ад абавязковай адпрацоўкі пасля вучобы за кошт бюджэту, трэба заплаціць ад 60 да 100 мільёнаў. З заробку настаўніка такую суму можна збіраць да чатырох гадоў. Калі траціць грошы толькі на гэта.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі