Някляеў і Саннікаў: Мы не будзем кідаць людзей на бронетэхніку

Кандыдаты ў прэзідэнты расказалі, ці ёсць у іх “план Плошчы”, што будуць рабіць, калі ўсю яе зоймуць салдаты і БТРы,  як будуць кантраляваць падлік галасоў і да чаго заклікаюць сусветную супольнасць. 
У суботу 18 снежня кандыдаты ў прэзідэнты Ўладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаўскарысталіся апошняй магчымасцю звернуцца да грамацкасці і выказаць сваё стаўленне да таго, што адбываецца падчас прэзідэнцкіх выбараў.
 



Яны ў чарговы раз нагадалі, што лібералізацыя выбараў не пайшла далей 0,25% -- менавіта столькі было ўключана прадстаўнікоў апазіцыі ў склад выбарчых камісій. Што два апошніх тыдня на тэлебачанні і радыё панаваў адзін кандыдат – дзеючы прэзідэнт. Што ўжо зафіксаваныя шматлікія парушэнні падчас датэрміновага галасавання. 

Уладзімір Някляеў: “Пасля закрыцця выбарчых участкаў мы прыйдзем на плошчу. Гэта адзіны механізм нашага супрацьстаяння фальсіфікацыям на гэтых выбарах. Іншага механізма ў нас проста няма. І не трэба ўладам палохаць народ, нібыта апазіцыя рых’туецца да нейкіх правакацый. Не! Патрабаванне не прызнаваць гэтыя выбары, лічыць іх фальсіфікацыяй – гэта першае патрабаванне, якое мы збіраемся заўтра высунуць. А другое – новыя выбары без Лукашэнкі. Гэта цалкам мірныя патрабаванні і яны не патрабуюць ніякіх сілавых дзеянняў у адказ”.



Між тым, апошнія падзеі сведчаць, што ўлады прытрымліваюцца іншага меркавання на гэты конт. Як стала вядома, учора ў бок Мінска рушыла бронетэхніка і вайсковыя часткі. 

Карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся, што прапануюць кандыдаты рабіць людзям у тым выпадку, калі Кастрычніцкая плошча будзе зянятая вайскоўцамі.

Уладзімір Някляеў: “Я выязжаў за Мінск і сам глядзеў: сапраўды, падцягваецца бронетэхніка, падцягваюцца вайсковыя часткі. Калі яны ахопяць плошчу і не дадаць людзям на гэтую плошчу прыйсці, выказаць свой пратэст, то мы, безумоўна, не будзем кідаць народ на бронетранспарцёры, на ўзброеных людзей – мы не вар’яты. Але мы будзем лічыць гэтыя дзеянні сілавым, ваенным супрацьстаяннем волі народа. Гэта мы будзем заяўляць і дэманстраваць”. 



Карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся, ці распрацавалі кандыдаты план дзеянняў на плошчы і ці будзе ён сумесны, адзін на ўсіх дэмакратычных кандыдатаў. Уладзімір Някляеў упэўніў, што такі план сапраўды ёсць, але ад удакладнення падрабязнасцяў ухіліўся. А Андрэй Саннікаў зрабіў сваё ўдакладненне, якое, па-праўдзе, мала што дадало да слоў яго калегі.

Андрэй Саннікаў: “Мы збіраемся на плошчы і найперш будзем чакаць вынікаў назірання, паведамлення з участкаў, вынікаў галасавання. І будзем вырашаць на плошчы (што далей рабіць – ЕРБ), народ будзе вырашаць на плошчы”.



Адначасова Някляеў прызнаўся, што нягледзячы на ўсе забароны, спецыяльныя людзі будуць весці незалежны падлік галасоў, прводзіць так званыя экзіт-пулы.

Уладзімір Някляеў: “Мы будзем усё ж такі праводзіць паралельны падлік галасоў. Тут ёсць вялікія праблемы, я не хачу казаць, як нам перашкаджалі праводзіць экзіт-пулы, як агітавалі тыя лабараторыі, з якімі мы дамаўляліся, як падстаўлялі нас. Але мы дамовіліся, я не буду казаць з кім, на паралельны падлік галасоў. Мы будзем гэта рабіць”.



А на прыканцы прэс-канферэнцыі прадэмантравалі падпісаны абовума дакумент, які Някляеў і саннікаў плануюць бліжэйшым часа разаслаць у зацікаўленыя структуры ўсяго света.

Уладзімір Някляеў: “Тут выкладзена тое, чаго б мы хацелі ад сусветнай дэмакратычнай грамацкасці, ад АБСЕ, ад Еўрапарламента, ад Кангрэса ЗША. Гэта – наша заява з нагоды прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У гэтай заяве сказана, што выбары – не свабодныя, не справядлівыя. І іх ні ў якім выпадку нельга прызнаваць, ні з якімі агаворкамі”.



На развітанне кандыдаты яшчэ раз заклікалі людзей прыйсці на Кастрычніцкую плошчу а 20 гадзіне 19 снежня, не баяцца пагроз, але і не паддавацца на правакацыі.

Фота: Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі