Падчас параду 3 ліпеня адбыліся затрыманні
Аб гэтым "Еўрарадыё" паведамілі слухачы.
З пачаткам прамовы Аляксандра Лукашэнкі гучных апладысментаў не прагучала. Да тых, хто ўсё ж наважыўся пляскаць у ладкі, падыходзілі людзі ў цывільным. Слухачы "Еўрарадыё" паведамілі ў рэдакцыю, што бачылі затрыманні. Дакладнай інфармацыі аб колькасці затрыманых пакуль няма.
Нагадаем, што паводле плану дзеянняў, распаўсюджанага ў сацыяльных сетках арганізатарамі "маўклівай рэвалюцыі", выступ Лукашэнкі павінен быў суправаджацца гучнымі апладысметамі. Такім чынам удзельнікі акцыі павінны былі выказаць свой пратэст.