Памёр вядомы футбольны трэнер Генадзь Абрамовіч

Генадзь Абрамовіч у 1950-1960-я гады гуляў за мінскія каманды “Спартак” і “Дынама”. Пасля завяршыў гульнявую кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу. Працаваў з рэзервам у мінскім “Дынама”, уваходзіў у трэнерскі штаб моладзевай зборнай СССР у 1979 годзе, калі каманда выйграла сярэбраныя медалі на чэмпіянаце свету і заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы ў Фінляндыі.

У нацыянальных чэмпіянатах Абрамовіч кіраваў камандамі “Атака-407”, “Ведрыч”, “Тарпеда” (Мінск), “Белшына”, “Арбіта”. Працаваў у мінскіх міні-футбольных камандах “Будзаказ” і “Дарожнік”, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі