Парад у гонар Дня незалежнасці ў Мінску адкрыюць расійскія дэсантнікі
Іх шыхты пройдуць адразу следам за сувораўцамі.
Расійскія дэсантнікі прыбудуць у Мінск ужо 30 чэрвеня, паведамляе БелаПАН. Як расказаў на прэс-канферэнцыі 27 чэрвеня ваенны камендант палкоўнік Анатоль Грыцаў, правілы міжнароднага і ваеннага этыкету патрабуюць, каб госць ішоў на самым ганаровым месцы.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі расійскія вайскоўцы першымі выходзяць на парад у Мінску. 9 траўня мінулага году падчас урачыстага парада ў гонар перамогі нашы ўсходнія суседзі таксама выйшлі на вуліцы Мінска перад беларусамі.