Паслы краін ЕС і ЗША праігнаравалі парад
Як і 9 траўня, святочныя мерапрыемствы прайшлі без удзелу прадстаўнікоў Еўрасаюза і Злучаных Штатаў.
На прэс-канферэнцыі 29 чэрвеня ў Мінску некаторыя еўрапейскія дыпламаты паведамілі, што яны атрымалі запрашэнні на ўрачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці менш чым за тыдзень да мерапрыемстваў. Гэта зрабіла немагчымым іх удзел у святкаваннях праз ўжо распланаваны графік.
У МЗС Беларусі сітуацыю не паркаментавалі, аднак зазначылі, што маюць права дасылаць запрашэнні ў любы момант, праведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што прадстаўнікі ЕС і ЗША таксама не прымалі ўдзелу ў святочных мерапрыемствах з нагоды Дня перамогі 9 траўня. Туды іх проста не запрасілі.