Пасля вынясення прысуду Дашкевічу і Лобову каля суда прайшла акцыя
Удзельнікі акцыі памаліліся за асуджаных. У імправізаванай акцыі прыняў удзел каля 30 чалавек, галоўным чынам сваякі і знаёмыя асуджаных.
Яны прачыталі малітву і праспявалі гімн "Магутны Божа", пасля чаго разашліся. За акцыяй назіралі супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным, але яе правядзенню не перашкаджалі. Ніхто затрыманы не быў, паведамляе БелаПАН.