Паўла Вінаградава асудзілі на 12 сутак за “незаконнае пікетаванне”
Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў вывешванне партрэта Мікалая Статкевіча незаконным пікетам.
Пра гэта Еўрарадыё распавяла жонка Паўла Вінаградава — Святлана.
Святлана: “Прызналі вывешванне плаката пікетаваннем. Павел прызнаў, што гэта ён вывесіў плакат, але не прызнаў сябе вінаватым у пікетаванні. Сведкаў не было, быў відэазапіс і фотаздымкі”.
У залу суда не пусцілі калегаў Вінаградава па кампаніі "Гавары праўду" Сяргея Вазняка і Юрыя Салодкага. Прысутнічаць дазволілі толькі жонцы актывіста.
Нагадаем, у нядзелю 21 красавіка над уваходам на станцыю метро “Няміга” актывісты моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду” вывесілі партрэт Мікалая Статкевіча і бел-чырвона-белы сцяг.
Фота — svaboda.org