Польскія лекары: беларускі хлопчык па-ранейшаму ў цяжкім стане

Трагічнае здарэнне адбылося каля Лодзі. Аўтамабіль Subaru сутыкнуўся з бетонным дарожным раздзяляльнікам і загарэўся.

Хлопчык, Сямён К., быў шпіталізаваны са шматлікімі траўмамі. Вось што распавялі Еўрарадыё ў панядзелак раніцай у Цэнтры здароўя польскай маці ў Лодзі:

"Дзіця ў цяжкім стане. У яго цяжкая траўма галавы, траўма грудной клеткі. У яго прагрэсіруючая артэрыяльная гіпатэнзія, нягледзячы на тое, што мы аказваем лячэнне, якое патрэбнае ў такіх выпадках".

Польская паліцыя мяркуе, што аварыя магла адбыцца з-за таго, што кіроўца заснуў за рулём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі