Пробнае тэставанне для абітурыентаў падаражэла ўдвая

У сістэме адукацыі такі рост коштаў звязваюць з падаражэннем паперы. Зрэшты, бацькі будучых студэнтаў ставяцца да гэтага спакойна, піша газета “Інфа-кур’ер”. Яны гатовыя плаціць, бо пробнае тэставанне неабходнае школьнікам для таго, каб упэўнена пачувацца ўжо на самім ЦТ.

Рэпетыцыйнае тэставанне з’яўляецца добраахвотным. Яго праводзяць па 14-ці прадметах у тры этапы: 1-ы этап пройдзе ў кастрычніку-снежні, 2-гі — у студзені-лютым, а трэці — у сакавіку-красавіку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі