Працяг выбараў у Егіпце: чатыры кандыдаты і бязлюддзе (ФОТАРЭПАРТАЖ)

Дадатковы этап галасавання, ран-оф, быў прызначаны на 5-6 снежня. Паводле ўжо апублікаваных дадзеных, пакуль што лідыруе партыя ісламістаў, але наперадзе яшчэ дзве фазы, якія адбудуцца ў сярэдзіне снежня і на пачатку студзеня. Нельга меркаваць пра афіцыйныя вынікі пасля завяршэння ўсіх фаз, але папярэднія звесткі ўжо трапілі ў егіпецкія СМІ. Пытанне асвятлення першасных вынікаў стаяла востра на ўсіх узроўнях грамадства: прадэмакратычныя інстытуцыі казалі, што няправільна ўтойваць вынікі першых падлікаў ад грамадства, у той жа час іншыя меркавалі, што пры папярэднім абвяшчэнні вынікаў наступныя фазы галасавання могуць згубіць сэнс і незаангажаванасць.

 

Фотарэпартаж з выбарчых участкаў Каіра: людзей на ўчастках мала, колькасць індывідуальных кандыдатаў знізілася ў бюлетэні да чатырох, ваенныя з танкамі і аўтаматамі засталіся, і далёка не паўсюль дазвалялі здымаць. Карэспандэнтка Еўрарадыё прысутнічала (і прыхавана здымала) канфлікт на тэрыторыі выбарчага ўчастку (малы страйк працаўнікоў выбарчых участкаў, якіх "скарацілі" амаль удвая), таксама ўсё яшчэ шмат прапаганды вакол выбарчых участкаў і на некалькі выбарчых участкаў быў забаронены ўваход.

 

Вось так выглядалі ўчасткі 5 снежня.

Да сініх чарнілаў дадаліся чырвоныя і нават ружовыя!

Канфлікт паміж ваеннымі і былымі працаўнікамі выбарчай камісіі.

Вось так выглядаюць першасныя вынікі ў егіпецкіх газетах.

Нам паказваюць хрысціяніна, які ўжо трапляе ў парламент.

А вось так выглядаюць бюлецені: малы фармат і чатыры кандыдаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі