Расійскі пракатчык: У Мінкульт наконт Хашчавацкага пазванілі “зверху”

Расійскі пракатчык Вадзім Каровін распавёў Еўрарадыё, што атрымаў яго ў снежні 2011 года, а ў студзені сёлета пачаў іх пракат.

Вадзім Каровін: “9 снежня мне далі пракатныя дакументы на ўсе 5 фільмаў — два з іх менавіта Хашчавацкага. 25 студзеня мы пачалі паказ, а ўжо 2 лютага Міністэрства культуры адмаўляе мне ў “пракатніках”, хоць афіцыйнае паведамлення я атрымаў толькі ўчора. Але 3-га быў неафіцыйны званок ад кансультанта Мінскульта, якія дапамагаў мне збіраць дакументы. Фармулёўка наступная: “Недастаткова праваўстаноўчых дакументаў”. Хаця з кожным з праваўладальнікаў і аўтараў я знаёмы асабіста і ўсе яны падпісалі дамовы”.

Па словах Вадзіма Каровіна, ён тэлефанаваў у Мінкульт Расіі, але там яму далі зразумець, што знойдуць тысячы прычынаў, каб дазвол на пракат фільмаў яму не вярнуць. А неафіцыйна паведамілі, што ў Мінкульт было тэлефанаванне “зверху” і было выказана шмат непрыемных словаў міністру. Але менавіта зараз шмат журналістаў звяртаюцца да яго і ў Мінкульт па каментар з нагоды гэтай забароны і пракатчык чакае выніку ад гэтай медыя-увагі.

Праўда, кажа, усе забароненыя фільмы — пратэстныя і тое, што дазволяць іх пракат, малаверагодны.

Расійскі пракатчык называе забарону паказа згаданых фільмаў вялікім глупствам — пасля гэтага іх прагледзіць нашмат больш людзей у інтэрнэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі