Рэчыцкая пракуратура папярэдзіла актывіста БХД наконт Народнага сходу
Намеснік каардынатара аргкамітэту па стварэнні БХД па Гомельскай вобласці Аляксей Змушко пры гэтым заяўляе, што не мае дачынення да гэтага мерапрыемства.
7 кастрычніка ён быў у пракуратуры і паведаміў яе супрацоўнікам, што не ўваходзіць у аргкамітэт Народнага сходу. Аднак у пракуратуры спаслаліся на нейкую інфармацыю, быццам Змушко ўсё ж бярэ ў ім удзел. Таму яны і вырашылі папярэдзіць актывіста, паведамляе прэс-служба БХД.