Сёння абвесцяць прысуд Алесю Бяляцкаму

У дадатак у кіраўніка цэнтра “Вясна” могуць канфіскаваць усю маёмасць. Вырак стане вядомы сёння пасля 11-ай гадзіны.

Нагадаем, што суд над Алесем Бяляцкім пачаўся 2 лістапада. Яго абвінавацілі ва ўтойванні падаткаў у асабліва буйным памеры. Падставай для пачатку справы супраць праваабаронцы стала інфармацыя аб рахунках Бяляцкага ў Польшчы і Літве, на якіх утрымліваліся грошы для фінансавання дзейнасці “Вясны”. За кратамі Бяляцкі знаходзіцца ад 4 жніўня. Сусветная грамадскасць патрабуе ад беларускіх уладаў вызваліць праваабаронцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі