Сёння ў Мінску пачынаецца “Гей-прайд”
У яго першы дзень прэзентуюць фотапраект "10 абліччаў Прайда".
Таксама сёння адбудзецца прэм'ера дакумэнтальнага фільму "Юрый". Імпрэзы ў рамках Мінскага гей-прайду 2011 запланаваныя з 11 па 23 кастрычніка, паведамляе “Радыё Свабода”.
Нагадаем, што 11 кастрычніка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень камін-аўта. Камін-аўт — гэта добраахвотнае адкрыцьцё перад грамадзтвам сваёй сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці.