Сетка заправак A-100 прыпыніла продаж бензіну АІ-92
Купіць 92-і бензін нельга ні за рублі, ні за валюту.
Спыненне продажу папулярнай маркі бензіну ўладальнікі заправак тлумачаць "адсутнасцю паставак з нафтаперапрацоўчых заводаў", перадае "Хартыя'97".
Нагадаем, канцэрн "Белнафтахім" з 24 траўня рэзка павялічыў рознічныя кошты на нафтапрадукты ў сярэднім на 20%.