У нападзе на банк у Любані падазраюць сяржанта міліцыі (відэа)

Яго двое саўдзельнікаў на два гады маладзейшыя.

21 красавіка яны ўварваліся ў памяшканне аддзялення "Белаграпрамбанку" ў горадзе Любань Мінскай вобласці, збілі міліцыянта і забралі яго зброю. Пасля гэтага зламыснікі звязалі касіра, забралі грошы і з'ехалі на інкасатарскім аўтамабілі (пазней яго спалілі).

Было высветлена, што ўдзельнікі гэтай групы папярэдне вырабілі ключы, з дапамогай якіх яны і патрапілі ў памяшканне. Было скрадзена больш за 1 млрд рублёў, каля 40 тысяч долараў і каля 20 тысяч еўра.

Дваіх зламыснікаў затрымалі, трэцяга шукаюць, грошы і зброя знойдзеныя, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі