Статкевіч даслаў чарговы ліст са скандальнымі падрабязнасцямі Плошчы

"Зараз жарсці суцішыліся, ніякіх палітычных кампаній не плануецца і можна пагаварыць аб тых падзеях. А пагаварыць варта, бо чаго каштуюць толькі паводзіны самага “хрысціянскага” кандыдата. У маёй судовай справе было тры даносы ад яго — на мяне (зроблены да выбараў), на Дзіму Уса і на ўсіх удзельнікаў Плошчы (зробленыя падчас следства)", — піша Мікалай Статкевіч.

Яго ліст апублікаваны на сайце statkevich.org і датаваны 2 студзеня 2013 года. Найбольш вострым выглядае выказванне пра “самага хрысціянскага кандыдата”. Сярод удзельнікаў капаніі 2010 года пад такое вызначэнне можа падпасці сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.


У размове з Еўрарадыё Рымашэўскі абвергнуў магчымую сувязь з напісаннем даносаў. Палітык мяркуе, што Мікалай Статкевіч можа валодаць не ўсёй неабходнай інфармацыяй, а яго лісты могуць даходзіць да нас пасля цэнзуры.

Рымашэўскі: “Да лістоў Мікалая Статкевіча таксама ёсць пытанне. Хаця б у тым, што яны праходзяць цэнзуру. Яны даходзяць да нас праз пэўныя перашкоды. Аб тым, якая інфармацыя ёсць у яго, якая да яго даходзіць, можна будзе меркаваць толькі пасля таго, калі Мікалай Статкевіч выйдзе на свабоду. Толькі пасля гэтага можна будзе весці нейкія размовы”.

Нагадаем, што Мікалай Статкевіч (як і Віталь Рымашэўскі) быў ўзяты пад варту пасля падзей Плошчы-2010. Вясной 2011 года ён быў прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў і атрымаў 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма.

Фота — statkevich.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі