У абарону Алеся Бяляцкага выказаліся 64 праваабарончыя арганізацыі
Гэта сябры і партнёры сеткі Дамоў правоў чалавека.
Праваабаронцы асудзілі прысуд у 4,5 года турмы для Бяляцкага. Яны заклікаюць беларускія ўлады неадкладна зняць усе абвінавачванні супраць праваабаронцы і спыніць яго крымінальны пераслед.
Пад зваротам падпісаліся арганізацыі з Беларусі, Літвы, Азербайджана, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Боснні і Герцагавіны, Грузіі, Харватыі, Украіны, Вялікабрытаніі, Швецыі, Даніі, Чэхіі, Бельгіі.