У Брэсце адкрылася першая "жывая" выстава (фота)

Арт-праект "Па абодва бакі маскі" адначасова спалучыў у сабе некалькі кірункаў мастацтва. Інтэрактыўную фотавыставу, мастацкую галерэю і тэатральны спектакль канцэптуальна аб'ядналі брэсцкія тэатралы і мастакі.

Пра ідэю "жывой" выставы Еўрарадыё распавёў адзін з яе аўтараў Генадзь Вяль:

Вяль: "Нарадзілася гэта ўсё з майго жадання стварыць партрэт адной з акторак тэатру — Ірыны Пашэчка. Але ўжо пасля сустрэчы яна прапанавала мне больш шырокі спектр — супрацоўніцтва з акторамі. Вось так з гэтага вобразу дзякуючы ініцыятыве маладых усё і пачалося".

Акцыя праходзіла ў адкрытым пасля рэстаўрацыі цэнтры мастацкага развіцця "Маяк". Нягледзячы на абмежаваную прастору перформанс прыйшлі паглядзець больш за паўсотню брэстаўчан.

Са словаў арганізатараў, калектыў задаволены творчым эксперыментам: "маска" знайшла свайго гледача, таму яны і надалей збіраюцца ладзіць падобныя перфомансы ў Брэсце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі