Новыя затрыманні за байкотныя акцыі
Некаторыя з раней згаданых як затрыманыя — на волі.
Як паведаміла прэсавая служба БХД, падчас раздачы байкотных улётак у Брэсце ў міліцыю трапілі актывісты арганізацыі Уладзіслаў Бароўскі і Паліна Шарэнда-Панасюк. Пра гэта распавёў рэгіянальны каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Зміцер Шурхай, які бачыў момант затрымання. Кіраваў затрыманнем чалавек у цывільным, сведчыць Шурхай.
Адпушчаны з міліцэйскага пастарунку Андрусь Шарэнда. Увечары пятніцы ў міліцыі адмаўляліся казаць, дзе цяпер знаходзяцца затрыманыя Уладзімір Катрыч (АГП), Уладзіслаў Бароўскі і Паліна Шарэнда-Панасюк, паведамілі ў прэсавай службе Брэсцкай дэмакратычнай кааліцыі “Спадчына”.