У Брэсце і ваколіцах адбыліся жахлівыя аварыі

Уначы 8-га кастрычніка ў Брэсце  21-гадовы кіроўца “Мерседэса С300” не прапусціў кіроўцу на іншым “Мерседэсе”, які рабіў разварот. Пасля ўдару “Мерседэс С300” наляцеў на прыпаркаваны на абочыне “Фольксваген Пасат”. Усе тры аўтамабілі перакуліліся. Кіроўцы “Мерседэсаў” з цяжкімі траўмамі дастаўленыя ў бальніцу. У крыві вінаватага ў здарэнні знайшлі паўтара праміле алкаголю, паведамілі ў аддзеле агітацыі і прапаганды Брэсцкай абласной ДАІ.

З той самай крыніцы стала вядома пра аварыю каля вёскі Гарадзец Кобрынскага раёна ў нядзелю ранкам. 23-гадовы кіроўца на аўтамабілі “Аўдзі-80” ва ўмовах туману выехаў на сустрэчную паласу і здзейсніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем “Форд-транзіт”, якім кіраваў 36-гадовы жыхар Драгічына. Абодва кіроўцы і адзін пасажыр загінулі, яшчэ чацвёра пасажыраў атрымалі траўмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі