Аляксандр Азараў адмаўляецца здымацца з выбараў у Каардынацыйную раду
Аляксандр Азараў
Аляксандр Азараў не будзе здымаць сваю кандыдатуру з выбараў у Каардынацыйную раду. Пра гэта гаворыцца ў заяве выбарчага спісу "Закон і правапарадак".
Як распавядала Еўрарадыё, 21-12 траўня праз чат-бот "Перамога" была распаўсюджаная рассылка з заклікам галасаваць за выбарчы спіс Азарава. Яе атрымалі ў тым ліку і людзі ў Беларусі. На пасяджэнні ўвечары 23 траўня выбарчая камісія рэкамендавала Азараву ўзяць самаадвод — пал пагрозай адхілення ўсяго спісу. Прыняць рашэнне Азараў мусіў да 9-й гадзіны раніцы паводле варшаўскага часу.
У адказ блок "Закон і правапарадак" спаслаўся на тое, што неад'емнай часткай сапраўдных выбараў з'яўляецца свабодны абмен інфармацыяй паміж выбарцамі і кандыдатамі. Пры гэтым усе маюць права на пошук, атрыманне і перадачу меркаванняў любымі спосабамі.
"Чат-бот плана "Перамога", які з'яўляецца сродкам камунікацыі з беларусамі, быў выбраны ў тым ліку і ў якасці сродку вядзення выбарчай кампаніі. Палажэнне аб выбарах у КР не прадугледжвае выдаленне выбарчага суб'екта з прычыны рассылання чат-бота плана "Перамога" і невыканання правілаў бяспекі выбарцаў", — гаворыцца ў заяве.
На думку кандыдатаў блока "Закон і правапарадак", чальцы выбаркама патлумачылі, "якія канкрэтна правілы парушыў Азараў, у чым заключаецца гэта парушэнне і не далі ніякага юрыдычнага абгрунтавання".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.