У Брэсце праваабаронцу затрымалі за акцыю салідарнасці з Бяляцкім

Акцыя адбывалася ў 17.50 на пешаходнай частцы бульвару Касманаўтаў. Ужо праз дзесяць хвілін ад пачатку шэсця праваабаронца быў затрыманы міліцыянтамі.

Кісляк падаваў заяўку на правядзенне шэсця салідарнасці з Алесем Бяляцкім. Аднак у лісце з гарвыканкаму яму паведамілі, што “ў правядзенні шэсця адмоўлена”. Праваабаронца патлумачыў, што такі адказ яго не задавальняе, бо ў лісце не было напісана ні “дазволіць”, ні “забараніць”. Таму Раман Кісляк палічыў правядзенне шэсця як не дазволеным, так і не забароненым, паведамляе “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі