У Гомелі ізноў прайшла “маўклівая акцыя”
На гэты раз абышлося без затрыманняў.
У сераду ў Гомелі а 19 гадзіне на акцыю “маўклівага пратэсту” выйшлі каля дзесяці маладзёнаў. Спецназаўцы ўзялі ўдзельнікаў акцыі ў аблогу і ледзьве не наступалі ім на ногі, паведамляе “Радыё Свабода”.
Пасля 35 хвілінаў стаяння ля фантану ўдзельнікі акцыі разышліся.