У Мікашэвічах закрылі кансультатыўны пункт для наркаманаў
У гэтым пункце нарказалежным аказвалася неабходная дапамога і абменьваліся скарыстаныя шпрыцы.
Працу гэтай установы спынілі, бо скончылася фінансаванне. Пункт быў арганізаваны мясцовай арганізацыяй Чырвонага Крыжа пры фінансавай дапамозе ААН. Ён працаваў з 2001 года.
Тым часам з 52 зарэгістраваных у Лунінецкім раёне носьбітаў ВІЧ 38 выпадкаў зафіксавалі менавіта ў Мікашэвічах. Амаль ва ўсіх заражэнне адбылося праз унутрывеннае ўжыванне наркотыкаў.