У Мінску забаранілі шэсце гей-прайду
Мінгарвыканкам не дазволіў шэсце гей-прайду па вуліцы Акадэміка Красіна ў мікрараёне Сосны.
Заяўнікі атрымалі ад гарадскіх уладаў ліст з афіцыйнай адмовай. Ліст падпісаў галоўны ідэолаг гораду Ігар Карпенка. Фармальная падстава для забароны — маршрут шэсця праходзіў на адлегласці, меншай за 50 метраў ад будынку ўстановы, што забяспечвае жыццядзейнасць насельніцтва, паведамляе партал ГейБеларусь.
Апроч таго, у Мінгарвыканкаме палічылі, што гей-прайд перашкодзіць руху на гэтай перыферыйнай вуліцы. Між тым зусім нядаўна кіраўнік краіны заявіў, што не супраць, каб шэсце сэксуальных меншасцяў прайшло недзе на ўскрайку Мінска.