У парадзе ўдзельнічала 4 тысячы вайскоўцаў
Яны урачыста прайшлі перад трыбунай Лукашэнкі.
Прыкладна 4 тысячы ваеннаслужачых узялі ўдзел у святочным парадзе ў гонар Дня Незалежнасці ў Мінску, паведамляе БелаПАН. Перад трыбунай, на якой знаходзіліся апранутыя ў ваенную форму Аляксандр Лукашэнка і яго малодшы сын Мікалай, прайшлі 20 пешых і 16 механізаваных парадных разлікаў.