У Пінску зноў затрымалі непаўнагадовых дзяўчынак
Пінскія міліцыянты традыцыйна загадзя ачапілі патрулямі плошчу Леніна і падыходы да яе. Яны чакаюць “маўклівую акцыю”.
Праезд і праход праз ачэпленае месца забаронены. На сярэдзіне плошчы дэманстратыўна стаіць аўтазак. І, здаецца першы раз, прагульваецца патруль з аўчаркай.
Зноў прэвентыўна затрымалі дзвюх чатырнаццацігадовых дзяўчынак і юнака. Іх затрымліваюць амаль кожную сераду, хоць яны бавяць час на плошчы кожны вечар.