УЕФА не дазваліў Карніленку згуляць супраць французаў у Мінску 3 чэрвеня
УЕФА адхіліла апеляцыю Беларускай федэрацыі футбола на рашэнне дысцыплінарнага камітэта пра дыскваліфікацыю нападаючага нацыянальнай зборнай.
Пра гэта 8 красавіка паведаміла прэс-служба БФФ.
У адборачным матчы чэмпіянату Еўропы-2012 супраць Люксембурга 8 кастрычніка мінулага года Карніленка атрымаў чырвоную картку і пасля быў дыскваліфікаваны на тры матчы. Футбаліст, выступаючы за ангельскі "Блэкпул", прапусціў два паядынкі супраць Албаніі (12 кастрычніка і 26 сакавіка) і не зможа згуляць супраць французаў у Мінску 3 чэрвеня, паведамляе БелаПАН.