Ужо два расійскія прадпрыемствы абвяргаюць словы Мясніковіча
У расійскім “СІБУРы” таксама здзіўленыя заявай беларускага прэм’ера.
На прадпрыемстве кажуць, што ніякіх перамоваў аб набыцці “Гродна Азота” яны не вядуць, паведамляе “Інтэрфакс”.
Нагадаем, што беларускі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч паведаміў аб магчымым продажы сямі найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў расійскім кампаніям. Аднак амаль адразу яго словы абвергла адна з іх -- "Раснафта". Там заявілі, што беларускія прадпрыемствы ім нецікавыя. Зараз да “Раснафты” далучыўся і лідар хімічнай прамысловасці Расіі “СІБУР”.