Вайсковая пракуратура спытала ў Някляева пра катаванні
Экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева 5 ліпеня дапыталі ў Вайсковай пракуратуры.
Пракурорскіх работнікаў цікавілі катаванні ў следчым ізалятары КДБ, перадае БелаПАН. Пасля звароту Беларускага Хельсінкскага камітэта Вайсковая пракуратура вядзе расследаванне заявы пра катаванні. Някляеў кажа, што ён пацвердзіў факты, апісаныя Алесем Міхалевічам.
Нагадаем, пасля выхаду з СІЗА КДБ Міхалевіч распавёў пра жудасныя ўмовы ўтрымання за кратамі і накіраваў у Генпракуратуру адпаведную заяву. Генпракуратура пасля праверкі кваліфікавала заяву як заведама ілжывы данос.
Акрамя Міхалевіча факты катаванняў агучыў на сваім працэсе экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў.