Войска ЗША хоча стварыць назальны спрэй супраць суіцыдальных думак

Назальны спрэй ад жадання скончыць з сабой павінен будзе душыць суіцыдальныя думкі і нават прадухіляць іх з'яўленне. Наступныя некалькі гадоў над гэтай задачай будзе працаваць Майкл Кубек з Медыцынскага інстытута Індыяны. Для рэалізацыі сваёй ідэі амерыканская армія выдзеліць 3 млн долараў. Кубек вядомы тым, што вывучаў гармон тырэатрапін-рылізінг (ТРГ), які дапамагае людзям прагнаць думкі пра самагубства, выйсці з дэпрэсіі і пазбавіцца ад біпалярнага засмучэння. Ён выклікае стан, падобны да эйфарыі, і супакойвае. Майкл Кубек даказаў тэорыю аб магчымасці ўвядзення гармона ТРГ праз насавыя пазухі: праблема ў тым, што ТРГ не можа засвойвацца праз таблеткі ці ін'екцыі.


Колькасць самагубстваў сярод салдат арміі ЗША пастаянна расце — менавіта гэты факт стаў прычынай пачатку пошукаў спрэю. У будучыні ваенная распрацоўка зможа стаць даступная і астатнім людзям.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі