За два месяцы за помнік Каліноўскаму падпісаліся 2000 мінчукоў

Пра гэта ў размове з Еўрарадыё паведаміў адзін з ініцыятараў Алег Корбан.

Алег Корбан: “Мінчукі досыць актыўна адгукаюцца на просьбу актывістаў паставіць свой подпіс — такіх каля 90 %. З іх невялікі адсотак, якія ці то не ведаюць, хто гэта такі, ці то нечага баяцца. Такіх каля 10%”.

Корбан кажа, што падчас збору подпісаў актывісты не мелі праблем з міліцыяй. Сабраныя подпісы разам са зваротам актывісты збіраюцца накіраваць у Мінскі гарвыканкам, Мінскі гарсавет, а таксама ў Міністэрства культуры.

Дарэчы, сярод тых, хто паставіў свой подпіс, ёсць і вядомыя асобы — Уладзімір Падгол, Андрэй Дзмітрыеў, Наста Дашкевіч, Вольга Някляева, Зміцер Бартосік, Уладзімір Арлоў, Валерый Мазынскі, Сяргей Чалы ды многія іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі