"За Вела-Брэст!" абазначыў праблемныя для роварнага руху месцы

Нагадаем, што Брэсцкае ДАІ адмовіла актывістам ў суправаджэнні, таму запланаваныя 200-300 удзельнікаў скараціліся да некалькіх дзясяткаў.  

Як паведаміў "Еўрарадыё" каардынатар кампаніі Уладзімер Красько, сённяшні фармат акцыі — тэхнічны забег, мэты якога абазначыць на мапе гораду месцы, дзе знаходзяцца перашкоды для раварыстаў (высокія броўкі, ямкі ды іншае). Абазначаныя перашкоды будуць далучаны да заявы ў ДАІ для наступнага ўзгаднення з камунальнымі службамі гораду.

Вышыня некаторых бардзюраў дасягае амаль 20 сантыметраў, што стварае праблемы не толькі для раварыстаў, але таксама для інвалідаў-вазочнікаў і бацькам з каляскамі, зазначаюць арганізатары акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі