Жанчынам раяць не браць на парад 3 ліпеня пілкі для пазногцяў

Сталічная міліцыя паведамляе, што будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме 3 ліпеня ў часе парада і святочных гулянняў. Месцы правядзення масавых мерапрыемстваў агародзяць і прайсці туды можна будзе праз металашукальнікі. 

Тым, хто хоча далучыцца да святкавання, нельга прыносіць з сабой зброю, выбухоўку, а таксама імітатары і муляжы зброі. Нельга прыносіць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ды піва. Дазволена браць з сабой толькі прахаладжальныя напоі ў празрыстай пластыкавай тары ёмістасцю не болей за 0,5 літра. Нельга браць з сабой буйнагабарытныя рэчы, прыходзіць на святкаванні ў нецвярозым стане. Не пусцяць на гулянні раварыстаў і грамадзянаў з хатнімі жывёламі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі