Журналістка Аліна Радачынская атрымала папярэджанне ад Генпракуратуры
Аб гэтым яна паведаміла ў жывым эфіры Еўрарадыё.
Незалежную журналістку абвінавацілі ў супрацоўніцтве з замежнымі СМІ, а менавіта працы на польскі тэлеканал без акрэдытацыі. Як распавяла сама Аліна, падставай для абвінавачання сталі яе эфіры з Мінска, а таксама назіранні супрацоўнікаў Генпракуратуры.
Журналістка таксама расказала, што збіраецца працягваць займацца сваёй прафесійнай дзейнасцю.
Фота — racyja.com