Змітра Бандарэнку могуць перавесці ў калонію ўжо на гэтым тыдні
Аб гэтым агенцтву БелаПАН паведаміла жонка палітвязня Вольга.
Каардынатара грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Змітра Бандарэнку могуць этапаваць са следчага ізалятара ў калонію ўжо на гэтым тыдні. Адвакат 19 жніўня да яго не трапіў. У адміністрацыі СІЗА заявілі, што Зміцер не напісаў заяву на наведванне. Сёння Вольга Бандарэнка збіраецца наведаць мужа сама. Яна гаворыць, што калі сустрэча не адбудзецца, гэта будзе азначаць, што мужа перавялі ў калонію.
Зміцер Бандарэнка будзе адбываць пакаранне ў калоніі № 15 у Магілёве. Нядаўна ён перанёс складаную аперацыю на хрыбетніку.