Змітра Бандарэнку з медчасці перавялі ў атрад у калоніі №15

Як сказала Вольга Бандарэнка агенцтву БелаПАН, перавод Бандарэнкі ў атрад адбыўся яшчэ 11 лістапада. Аднак вядома пра яго стала толькі 20 лістапада.

Жонка кажа, што ў Бандарэнкі працягваюцца болі ў спіне, у яго ідзе восеньскае абвастрэнне. Раней палітвязень меў паслабленні, яму дазвалялі рабіць спецыяльныя практыкаванні лежучы. А цяпер гэтага няма, і ён разам з усімі па паўтары гадзіны стаіць на праверцы.

Таксама Вольга Бандарэнка кажа, што на мінулым тыдні спецыяльная камісія адмовілася змякчыць яе мужу пакаранне, бо ён "не ўстаў на шлях выпраўлення".

Нагадаем, што Зміцер Бандарэнка за падзеі 19 снежня асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пасля арышту ў палітвязня абвастрыліся хранічныя захворванні, і ў ліпені яму зрабілі аперацыю на пазваночніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі