Рэшту квіткоў на хакейны чэмпіянат прададуць за палову кошту прадпрыемствам
На чэмпіянат свету па хакеі прададзена 55% квіткоў на матчы ў "Чыжоўка-Арэне" і каля 75% — на гульні ў "Мінск-Арэне".
Пра гэта паведаміў менеджар дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету Пётр Рабухін у інтэрв'ю "Белгазеце", паведамляе tribuna.com.
Журналісты запыталіся, ці будуць заганяць на незапатрабаваныя месцы студэнтаў і вайскоўцаў, як гэта звычайна робіцца. Па словах Рабухіна, ёсць прапанова прадаць квіткі на нерэйтынгавыя матчы навучальным установам і прадпрыемствам за 50% кошту. Менеджар адзначыў, што бясплатнага праходу на чэмпіянат не будзе, бо гэта супярэчыць правілам Міжнароднай федэрацыі хакея. На трыбуну можна будзе трапіць толькі па квітках або па акрэдытацыі.
Фота — ctv.by