"Рэвалюцыйных крокаў" у падрыхтоўцы антыкарупцыйнага дакладу не будзе

МУС Беларусі будзе ўдзельнічаць у гэтай рабоце па двух накірунках: падрыхтуе статыстычныя дадзеныя і інфармацыю пра структуру карупцыі ў нашай краіне. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.



На пытанне Еўрарадыё, якія наступствы выкліча з'яўленне даклада, ён адказаў наступнае:




"Сітуацыі экстрэмальнай для таго, каб зноў гаварыць пра нейкія крокі рэвалюцыйныя ў гэтым накірунку, на мой погляд, няма".



Шуневіч не валодае інфармацыяй, калі антыкарупцыйны даклад будзе гатовы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі