"Рома" выйграла з лікам 4:2, але ў фінале Лігі чэмпіёнаў згуляе "Ліверпуль"

"Рома" выйграла з лікам 4:2, але ў фінале Лігі чэмпіёнаў згуляе "Ліверпуль"

У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў 26 траўня ў Кіеве згуляюць "Ліверпуль" і "Рэал". Мадрыдцы прабіліся туды напярэдадні пасля хатняй нічыі (2:2) з "Баварыяй" і за кошт гасцявой перамогі (2:1). У сераду "Ліверпуль" пачынаў матч у Рыме, маючы хатнюю перамогу над "Ромай" з лікам 5:2. Першы тайм госці выйгралі — 2:1, запісалі на свой рахунак аўтагол. А вось пасля перапынку "Рома" ледзь не выратавала, як здавалася, безнадзейны матч.

Доўгі час была нічыя 2:2. Але на 86-й Раджа Наінгголан выводзіць "Рому" наперад, а пасля на 3-й даданай хвіліне ён жа рэалізуе пенальці. На большае проста не хапіла часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі