Румбуціс: На пасаду трэнера ў МТЗ-РІПА прэтэндуе аўстрыец

Новы трэнер сталічнага МТЗ-РІПА будзе прадстаўлены на наступным тыдні. Але пакуль яго імя не называецца.
Як распавёў Еўрарадыё дырэктар футбольнага клуба Людас Румбуціс, у асноўным на пасаду трэнера прэтэндуюць беларускія спецыялісты, але ёсць і адзін аўстрыец.

“Пакуль, скажам так, кола шырокае, але аднаго канкрэтнага абранага кандыдата яшчэ няма. 95% прэтэндэнтаў — беларускія трэнеры. Ёсць адзін чалавек з Аўстрыі”.

Нагадаем, напрыканцы траўня галоўны трэнер МТЗ-РІПА Юрый Пунтус падаў у адстаўку. Такое рашэнне ён прыняў пасля разгромнага паражэння яго каманды — 0:5 ад мінскага "Дынама" ў матчы чэмпіянату Беларусі.

Паводле слоў Пунтуса, усе пяць гадоў знаходжання ў МТЗ-РІПА ён "з'яўляўся ў некаторай ступені закладнікам". Толькі нядаўна клуб разлічыўся з футбалістамі — выплаціў заробкі, якія месяцамі затрымліваліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі