Румынскага гандбаліста забілі ў бойцы ў бары
Гулец зборнай Румыніі па гандболе 26-гадовы Марыян Козма забіты. Яшчэ двое яго калег атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выніку бойкі, якая адбылася ў адным з бараў венгерскага горада Веспрэм. Козма з сябрамі адзначаў нараджэнне дзіцяці свайго прыяцеля, калі на іх напала група з 30 чалавек. Мяркуецца, што прычынай бойкі стала заляцанне гандбаліста за дзяўчынай аднаго з нападнікаў.
У выніку спартовец атрымаў смяротную рану нажом у сэрца і сканаў пазней у лякарні. Чалец зборнай Сербіі па гандболе 23-гадовы Жарка Шэшум атрымаў цяжкія раненні галавы, яму спатрэбілася аперацыя. Яшчэ аднаму гандбалісту, 20-гадоваму харвату Яну Пешычу, з-за атрыманых пашкоджанняў лекары выдалілі нырку. Усе трое выступалі за мясцовы гандбольны клуб "Веспрэм".
"Прессбол"